Спадчына: «Слова аб паходзе Ігаравым»
Серада, 11 Сакавік 2026 17:11
2026 г. — 100 гадоў з часу перакладу М. П. Анцукевічам (1982–1971) літаратурнага помніка «Слова пра паход Ігараў» (Лунінец; 1926)
Мікалай Пятровіч Анцукевіч (1892–1971) — педагог, гісторык, лінгвіст. Нарадзіўся ў мястэчку Ельск Мазырскага павета Мінскай губерні. Скончыў Мазырскую прагімназію, Бабруйскую гімназію з залатым медалём. Па жаданні бацькі паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, але — «лірык» перамог «хіміка»: неўзабаве юнак выбраў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут.